Трамп разглядае зняцце ўсіх абмежаванняў для Украіны часоў Байдэна
24- 27.05.2025, 15:20
- 19,326

Гэта дапаможа прымусіць Расею да перамоў.
ЗША яшчэ не знялі ўсе абмежаванні, уведзеныя ў часы прэзідэнцтва Джо Байдэна ў дачыненні да вядзення баявых дзеянняў Украінай, аднак Дональд Трамп «сур'ёзна разглядае» такую магчымасць, паведамілі два высокапастаўленыя заходнія чыноўнікі Kyiv Post.
«Усе раней уведзеныя абмежаванні - незалежна ад таго, былі яны ўжо змякчаныя ці не - цяпер пераглядаюцца, бо Трамп мяркуе, што цяперашні статус-кво не адпавядае нашым агульным інтарэсам у пытанні прымусу Расеі да перамоў», - сказаў адзін з чыноўнікаў, не даўшы дадатковых падрабязнасцяў.
Адзін з заходніх чыноўнікаў паведаміў выданню, што канчатковая пастанова Трампа наконт ціску на Расею, а таксама наступнага этапу падтрымкі Украіны, будзе абмяркоўвацца на сустрэчах з нямецкімі афіцыйнымі асобамі ў Вашынгтоне на гэтым тыдні.
Са слоў крыніцы, міністр замежных спраў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль плануе ў найбліжэйшыя дні прыбыць у сталіцу ЗША. Вадэфуль зазначыў, Еўропа ўжо рыхтуе новы пакет санкцый. «Рэакцыя Захаду рушыць услед, і, я думаю, таксама і ад Злучаных Штатаў Амерыкі», - дадаў ён.
Спецыяліст па Расеі і Украіне Хорхе Рывера заяўляе, што магчымае змякчэнне абмежаванняў Захаду на выкарыстанне Украінай дальнабойнага ўзбраення ўяўляе сабой зрух у аператыўнай і стратэгічнай абстаноўцы вайны.
«Змякчэнне абмежаванняў можа дазволіць Кіеву наносіць ўдары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Расеі, уключаючы авіябазы, з якіх запускаюцца дроны «Герань-2» і стратэгічныя бамбавікі, якія ажыццяўляюць масаваныя ўдары па ўкраінскіх гарадах», - сказаў ён.