Беларусь у лідарах у тэмпах інфляцыі сярод краін ЕАЭС
8- 27.05.2025, 16:26
- 2,956

У красавіку зафіксавана найбольшае ў саюзе падаражанне харчовых і нехарчовых тавараў.
У красавіку 2025 года ў Беларусі зафіксавана найбольшае ў Еўразійскім эканамічным саюзе падаражанне харчовых і нехарчовых тавараў, вынікае з праведзенага «Пазіркам» аналізу звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Агулам у Саюзе прадукты харчавання ў красавіку падаражэлі на 0,8% (з пачатку года — на 4,4%, у гадавым вымярэнні — на 11,7%): у Беларусі — на 1,4% (+4,2% і +8,3% адпаведна), Арменіі — на 1,2% (+4,9% і +5,3%), Казахстане — на 1,1% (+5,7% і 8,5%), Расеі — на 0,7% (+4,2% і +12,7%), Кыргызстане — на 0,5% (+3,6% і +8,7%).
Нехарчовыя тавары ў ЕАЭС выраслі ў кошце на 0,1% (+1% і +5,6%): у Беларусі — на 0,7% (+2,2% і +3,6%), Казахстане — на 0,6% (+3% і 8,9%), Кыргызстане — на 0,3% (-0,3% і +4,6%); у Расеі патаннелі на 0,1% (+0,8% і +5,4%), Арменіі — на 0,2% (-0,4% і -0,5%).
Платныя паслугі сталі даражэйшымі на 0,7% (+4,6% і +12,4%): у Казахстане — на 1,9% (+6,5% і +15,7%), Беларусі і Расеі — на 0,5% (+5,1% і 7% і +4,5% і +12,8% адпаведна), Арменіі і Кыргызстане — на 0,1% (+1,1% і +2,7% і 1,1% і 5,9%).