Экспарт швайцарскіх гадзіннікаў у ЗША вырас у 2,5 раза
2- 27.05.2025, 18:51
- 3,156

Праз пагрозы Трампа.
Праз пагрозы ЗША ўвесці новыя тарыфы рэзка падскочыў экспарт швайцарскіх гадзіннікаў, піша Bloomberg. Агульныя пастаўкі выраслі на адну пятую, дзякуючы росту экспарту ў ЗША, які павялічыўся амаль у два з паловай разы.
Федэрацыя швайцарскай гадзіннікавай прамысловасці заявіла, што на найбуйнейшым для вытворцаў рынку — у ЗША — экспарт павялічыўся на 149%. Дзякуючы гэтаму агульны аб'ём паставак вырас на 18% ці амаль на адну пятую, дасягнуўшы 2,5 млрд швейцарскіх франкаў — каля $3 млрд — за месяц. Аднак, выключыўшы экспарт у Штаты, дынаміка іншая - у астатніх краінах свету пастаўкі ўпалі на 6,4%.
Аналітык швайцарскага банка Vontobel Жан-Філіп Бэрчы адзначыў, што рост стаў вынікам гандлёвай палітыкі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, накіраванай, у тым ліку, супраць Швайцарыі. Паколькі ўведзеныя ў красавіку мыты закранулі таксама прадукцыі з каштоўных металаў і біметалічных сплаваў, гадзіннікі з такіх матэрыялаў паказалі рост экспарту. Бэрчы мяркуе, што рэзкі рост у ЗША, верагодна, быў разавай рэакцыяй экспарцёраў: кампаніі спяшаліся паставіць гадзіннікі да ўвядзення тарыфаў. Гэта не азначае, што попыт на гадзіннікі сапраўды вырас.