7 чэрвеня 2025, Субота, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санслужба праверыла пляжы краіны

2
Санслужба праверыла пляжы краіны

Можна купацца?

У санэпідслужбы напярэдадні летняга сезону няма падстаў для забароны купання на беларускіх пляжах, паведаміў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Спецыялісты абследавалі 473 пляжы ў зонах рэкрэацыі і ўзялі 2484 пробы вады.

- Паводле вынікаў лабараторнага кантролю санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка прызнаная стабільнай, абмежаванняў на купанне не ўводзілася, - канстатавалі ў РЦГЭіАЗ.

Санітарна-эпідэміялагічная служба працягне кантраляваць стан пляжаў на працягу ўсяго купальнага сезона, запэўнілі ў цэнтры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках