7 чэрвеня 2025, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі «адказаў» на санкцыі ЕЗ

19
Рэжым Лукашэнкі «адказаў» на санкцыі ЕЗ

Лукашыстам давялося зняць забарону на ўвоз у краіну капусты, яблыкаў і бульбы праз дэфіцыт.

Беларусь зняла забарону на ўвоз і рэалізацыю ў краіне бульбы цыбулі, капусты, яблыкаў, якія паходзяць з непрыязных краін, уключаючы ўсе дзяржавы-чальцы ЕЗ. Ва ўрадзе гэта назвалі «адказам на чарговыя санкцыі ЕЗ».

«Еўрапейскі парламент 22 траўня 2025 года ўхваліў праект пастановы аб увядзенні падвышаных мытаў на ўвоз у ЕЗ сельскагаспадарчай прадукцыі з нашай краіны. У адказ урад зняў забарону на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бульбы, цыбулі, капусты свежай белакачаннай, яблыкаў, якія паходзяць з непрызнях краін, уключаючы ўсе дзяржавы-чальцы ЕЗ», — паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адпаведную пастанову 27 траўня падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках