3 чэрвеня 2025, aўторак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Кобрына расчуліла сацсеткі відэа з лістамі ад бацькоў

2
Настаўніца з Кобрына расчуліла сацсеткі відэа з лістамі ад бацькоў

Ролік імгненна стаў вірусным і набраў амаль 2 мільёны праглядаў.

Настаўніца біялогіі з Кобрына Вольга Чэрнік стала зоркай цік-тока дзякуючы свайму шчыраму і кранальнаму відэа. Напярэдадні экзаменаў яна надумала падтрымаць сваіх выпускнікоў незвычайным чынам - таемна папрасіла бацькоў 11 "А" класа напісаць дзецям цёплыя лісты з падтрымкай, піша BG.Media.

Калі вучні адкрылі канверты і пачалі чытаць лісты, клас напоўніўся эмоцыямі, слязьмі і поўнай цішынёй — чуваць было толькі шоргат паперы і ціхія ўсхліпванні. Настаўніца зняла гэты момант на відэа і выклала ў цік-току, дзе ролік імгненна стаў вірусным і набраў амаль 2 мільёны праглядаў.

Карыстальнікі цік-тока былі расчуленыя да слёз. У каментарах людзі дзяліліся сваімі асабістымі гісторыямі, дзякавалі настаўніцы і прызнаваліся, што такія эмоцыі адчуваюць рэдка. Хтосьці пісаў, што марыў атрымаць такі ліст у дзяцінстве, іншыя ўспаміналі пра страчаных бацькоў або пра лісты, якія захоўваюць дзесяцігоддзямі.

Многія адзначалі, што гэта выдатная ініцыятыва, якая паказвае, як глыбока настаўнік можа разумець і любіць сваіх вучняў. А старонка Вольгі Чэрнік у цік-току напоўненая душэўнымі відэа са школьнага жыцця, што сведчыць аб асаблівых стасунках паміж ёй і класам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках