6 чэрвеня 2025, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HBO прадставіла акцёрскі склад новага серыялу пра Гары Потэра

4
HBO прадставіла акцёрскі склад новага серыялу пра Гары Потэра

У кастынгу ўзялі ўдзел больш за 30 тысячаў чалавек.

Кампанія HBO зацвердзіла акцёраў на галоўныя ролі ў новым серыяле пра Гары Потэра. Ягоная прэм'ера адбудзецца ў 2027 годзе ў Нямеччыне, Італіі і Вялікай Брытаніі, піша Variety.

Ролю Гары Потэра выканае Дамінік Маклафлін. Герміёну Грэнджэр згуляе Арабэла Стэнтан, а вобраз Рона Уізлі ўвасобіць Аластэр Стаўт.

«Дарагія містар Потэр, міс Грэнджэр і містар Уізлі! Мы рады паведаміць вам, што ў вас ёсць месца ў Школе вядзьмарства і чараўніцтва Хогвартс. Вітайце Дамініка Маклафліна ў ролі Гары Потэра, Арабэлу Стэнтан у ролі Герміёны Грэнджэр і Аластэра Стаўта ў ролі Рона Уізлі ў арыгінальным серыяле HBO "Гары Потэр"», – гаворыцца ў публікацыі кампаніі ў сацсетцы Threads.

Для пошуку ідэальных кандыдатаў аўтары серыялу правялі адкрыты кастынг, у якім узялі ўдзел больш за 30 тысячаў чалавек. Шоўранер праекту Франчэска Гардзінер і выканальны прадусар Марк Майлод расказалі, што іх выбар упаў на Маклафліна, Стэнтан і Стаўт дзякуючы іх унікальнаму таленту.

HBO абяцае зняць «дакладны» серыял-адаптацыю па ўсіх кнігах пісьменніцы Джоан Роўлінг, якая таксама з'яўляецца выканальнай прадусаркай праекту. Як чакаецца, паводле кожнай кнігі будзе зняты асобны сезон. Плануецца, што здымкі серыялу пачнуцца ўлетку.

Раней кампанія абвясціла, хто згуляе ў іншых ролях у гэтым праекце. Сярод іншых, на ролю прафесара Северуса Снэга выбралі Паапу Эсьеду, Джон Літгоу выканае ролю Альбуса Дамблдара, на ролю прафесаркі Мінервы МакГонагал была зацверджаная Джанет Макцір, ролю прафесара Квірэла згуляе актор Люк Талан, а Нік Фрост быў абраны на ролю Хагрыда.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках