4 чэрвеня 2025, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маскоўскіх аэрапортах другі раз за тыдзень адбыўся калапс

23
У маскоўскіх аэрапортах другі раз за тыдзень адбыўся калапс

Сотні затрыманых рэйсаў.

Сотні рэйсаў затрымалі ў аэрапортах Масквы праз масаваную атаку ўкраінскіх беспілотнікаў, якая працягвалася ўсю ноч і раніцай 28 траўня. Згодна з онлайн-табло Унукава, з паўночы было затрымана 64 рэйсы на вылет і 74 на прылёт, піша The Moscow Times.

Частку самалётаў, якія ляцелі ва Унукава, перанакіравалі ў Шарамеццева, які пазней таксама абмежаваў працу, а некаторыя — у Пецярбуржскі аэрапорт Пулкава. Апошні ў якасці запаснога аэрадрома прыняў за ноч 14 рэйсаў. У Дамадзедава затрымалі або скасавалі блізу 30 рэйсаў на вылет, а таксама 39 — на прылёт, у Шарамеццева — больш за 60 рэйсаў на вылет і 23 на прылёт, а ў Жукоўскім — два рэйсы на вылет і шэсць на прылёт. Абмежаванні ў сталічных аэрапортах былі знятыя а 7:15 паводле менскага часу, паведамілі ў Расавіяцыі.

У "Аэрафлоце” папярэдзілі, што расклад рэйсаў праз часовыя абмежаванні ў аэрапортах будзе скарэктаваны, у тым ліку шляхам скасавання і аб'яднання некалькіх рэйсаў. Пасажырам рэкамендавалі сачыць за зменамі ў раскладзе на афіцыйным сайце авіякампаніі і інфармацыйных табло аэрапортаў. Пасажырам скасаваных рэйсаў паабяцалі перааформіць квіткі або цалкам вярнуць іх кошт пры адмове ад пералёту. У “Аэрафлоце” адзначылі, што пасажырам затрыманых і перанакіраваных рэйсаў даюць харчаванне і ваду, таксама іх могуць размясціць у гатэлі ў залежнасці ад часу чакання. Аб карэкціроўцы раскладу праз абмежаванні ў аэрапортах Масквы таксама папярэдзіла "дачка” “Аэрафлота” — кампанія "Перамога". Са звестак Shot, у Шарамеццева сотні людзей сталі ў чарзе, каб памяняць квіткі на скасаваныя рэйсы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках