Рыбак злавіў у Гарадзенскай вобласці вялізнага таўсталобіка
8- 28.05.2025, 12:05
- 7,360

Яго вага - амаль 25 кілаграм.
Рыбалка на платным вадаёме ў Дзятлаўскім раёне абярнулася для рыбака са Слоніма Івана Молева выдатным уловам: ён вылавіў вялізнага таўсталобіка.
Як піша Onliner са спасылкай на спецыялізаваны паблік “Рыбалка ў Беларусі", такую буйную рыбу Іван злавіў на пучок чарвякоў, усё супрацьстаянне з рыбай заняло 30 хвілін. Вага таўсталобіка склала 24 870 г.
"Улоў выдатны, пойдзе на катлеты", - напісаў адзін з карыстальнікаў Instagram.
Радзіма таўсталобіка - рэкі Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. У Беларусі яго выкарыстоўваюць для зарыблення вадаёмаў, сілкуецца ён фітапланктонам. Яго вага можа дасягаць 20-30 кілаграм. Такія асобіны трапляліся рыбакам, і мы пра гэта ўжо распавядалі.
