5 чэрвеня 2025, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць лётаць з Менска яшчэ ў дзве краіны

6
Беларусы змогуць лётаць з Менска яшчэ ў дзве краіны

Яны карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў.

У найбліжэйшай перспектыве Беларусь можа ўсталяваць рэгулярныя авіязлучэнні яшчэ з дзвюма краінамі. Адпаведныя пагадненні ратыфікаваныя і афіцыйна апублікаваныя на партале Pravo.by.

Гаворка ідзе аб пагадненнях з Савудаўскай Арабіяй і Рэспублікай Сейшэльскія выспы. З арабскай краінай адпаведны дакумент быў падпісаны ў Куала-Лумпуры 22 кастрычніка 2024 года, а з астраўной дзяржавай — там жа 21 кастрычніка.

Абодва кірункі папулярныя ў турыстаў розных краін, уключаючы беларусаў. Асабліва гэта тычыцца пляжнага адпачынку на Сэйшэлах.

Пра тое, што “Белавія” будзе наладжваць паветраныя злучэнні з Сейшэльскімі астравамі, авіякампанія і Мінтранс паведамлялі яшчэ ў пачатку 2024 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках