Беларуска ў Нямеччыне прадала ў Расею амаль 200 аўтамабіляў
10- 28.05.2025, 14:52
- 9,926

У абыход санкцый.
У Нямеччыне супраць аўтадылераў, якія пастаўляюць дарагія аўтамабілі ў Расею ў абыход санкцый, распачатыя ўжо больш як 40 крымінальных спраў. Нямецкая юстыцыя палюе на кантрабандыстаў, піша Deutsche Welle.
Так, 12 сакавіка ў Берліне і Баварыі прайшла спецаперацыя супраць 46-гадовай ураджэнкі Беларусі, якая прадала ў РФ 192 аўтамабілі на агульную суму 21 млн еўраў.
У чэрвені 2024 года за аналагічнае злачынства быў затрыманы аўтадылер з горада Бохума, у кастрычніку — з Кёнігсвінтара пад Бонам.