Z-блогер распавёў аб разгроме расейцаў на фронце
9- 28.05.2025, 15:03
- 10,660

З 200 чалавек выжылі 32.
Z-блогер Павел Губараў апублікаваў у сваім Telegram-канале прызнанне, якое зноў пацвярджае шакавальную рэальнасць вайны РФ супраць Украіны: расейскія салдаты гінуць дзясяткамі і сотнямі ў дрэнна арганізаваных і бессэнсоўных штурмах, піша «Диалог».
Губараў распавёў гісторыю байца па імені Дзяніс, які спачатку цудам выжыў, а потым загінуў, выконваючы тую ж самую задачу паўторна. Яго падраздзяленне было знішчанае амаль цалкам. Задачу яны так і не выканалі.
Паводле паведамлення Губарава, яго знаёмы добраахвотнік Дзяніс падпісаў кантракт, прайшоў кароткі курс падрыхтоўкі і быў адпраўлены на фронт. Праз некалькі тыдняў ён паведаміў, што яму «вельмі пашанцавала»: з групы 200 чалавек пасля баявой задачы ў жывых засталіся толькі 32.
Са слоў Дзяніса, арганізацыя штурму была вельмі слабой, а сама аперацыя ўяўляла сабой наўпроставы «мясны штурм», гэта значыць, бессэнсоўны наступ з вялізнымі стратамі.
Горш за ўсё, як прызнае сам Губараў, тое, што праз некалькі дзён Дзяніс ізноў быў кінуты на аналагічную задачу і загінуў.
«Як высветлілася, ён загінуў пры выкананні той жа задачы паўторна», – напісаў Губараў.