6 чэрвеня 2025, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў, якія плануюць адпачынак у Літве, з'явілася добрая навіна

2
Для беларусаў, якія плануюць адпачынак у Літве, з'явілася добрая навіна
ілюстрацыйнае фота

Вяртаецца цягнік да мора - у продажы з'явіліся квіткі.

Пасажырскі перавозчык LTG Link летам запрашае ездзіць у Палангу на цягніку, дарога з Вільні зойме блізу 4 гадзін. Cёлета экспрэс пачынае курсаваць з 6 чэрвеня, білеты ўжо з'явіліся ў продажы, піша Delfi .

Цягнік да мора ўзгоднены з аўтобусамі, якія ад чыгуначнай станцыі вязуць пасажыраў на літоўскае ўзмор'е. На Крэтынгскім аўтавакзале пасажыраў забярэ спецыяльны аўтобус і даставіць іх у Палангу. Кошт квіткоў будзе такім жа, як летась – у другім класе 27,2 еўра. LTG Link паведамляе аб зніжках для сем'яў з дзецьмі - у выходныя і святочныя дні квіткі будуць на 50% таннейшымі.

«Штогод паслугамі гэтага экспрэса карыстаюцца амаль 5000 пасажыраў, гэта адзін з самых папулярных маршрутаў. Квіткі звычайна распрадаюць за тыдзень да ад'езду, таму рэкамендую планаваць паездкі загадзя», - сказала кіраўніца LTG Link Крысціна Мэйдэ.

Экспрэс будзе курсаваць да 31 жніўня. Цягнікі будуць выязджаць з Вільні ў пятніцу а 15:03 і ў суботу а 8:40.

Расклад будзе карэктавацца з улікам выхадных на Купалле (Ёнінэс) і Прачыстую (Жалінэс).

У цягніку можна перавозіць свойскіх жывёлін, вялікі багаж і ровары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках