6 чэрвеня 2025, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Opera анансавала новы браўзэр з прывабнай функцыяй

12
Opera анансавала новы браўзэр з прывабнай функцыяй

Ён будзе выкарыстоўваць ШІ для выканання розных задач.

Кампанія Opera ў аўторак анансавала новы браўзэр пад назвай Opera Neon, які будзе засяроджаны на выкарыстанні ШІ для выканання розных задач: ад анлайн-шопінгу і запаўнення формаў да стварэння сайтаў і гульняў, піша Tech Crunch (пераклад — сайт Charter97.org).

Пакуль што доступ да браўзэра ажыццяўляецца па спісе чакання, а пасля афіцыйнага рэлізу карыстачам давядзецца аформіць падпіску - кошт пакуль не абвешчаны.

У Opera Neon ёсць тры новыя кнопкі на бакавой панэлі: Chat, Do і Make. Праз Chat карыстачы могуць працаваць з чат-ботам, шукаць інфармацыю ў інтэрнэце і атрымліваць адказы на пытанні проста падчас прагляду старонак.

Кнопка Do актывуе браўзэрнага ШІ-агента Browser Operator, які ўмее выконваць такія задачы, як запаўненне формаў ці рэзэрваванне тураў непасрэдна ў браўзэры.

Асаблівую ўвагу прыцягвае функцыя Make – з яе дапамогай можна ствараць гульні, вэб-сайты, фрагменты кода і справаздачы па тэкставых запытах. Гэтыя працэсы адбываюцца ў хмарным віртуальным асяроддзі, што дазваляе працаваць з задачамі нават афлайн і адначасова запускаць некалькі аперацый.

Нягледзячы на шматабяцаючыя магчымасці, варта адзначыць, што падобныя ШІ-прыкладанні часта не адпавядаюць чаканням. Акрамя Opera, над браўзэрамі з ШІ-агентамі працуюць і іншыя кампаніі, уключаючы Google яны таксама распрацоўваюць разумныя браўзэры для дапамогі карыстачам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках