6 чэрвеня 2025, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сапраўдная сіла - гэта ўменне заставацца верным сабе і сваёй роднай зямлі!»

4
Сапраўдная сіла - гэта ўменне заставацца верным сабе і сваёй роднай зямлі!»
Аляксандр Усік

Усік звярнуўся да ўкраінцаў з важнай заявай.

Расейскія спецслужбы працягваюць нацэльвацца на ўкраінскіх падлеткаў, спрабуючы ператварыць іх у прыладу тэрору. І Аляксандр Усік заклікае моладзь не паддавацца на маніпуляцыі ворага і быць пільнымі.

Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на зварот баксёра, які ён апублікаваў у сваім Instagram.

Што сказаў Усік маладым украінцам

Баксёр звярнуў увагу на інфармацыйную кампанію «Спалі ФСБшніка», у рамках якой СБУ і Нацыянальная паліцыя правялі анлайн-урок для школьнікаў з усёй Украіны.

Дзецям далі выразныя парады, як распазнаць вярбоўшчыкаў і не патрапіць у смяротную пастку.

«Вораг завальвае моладзь прапановамі «лёгкай падпрацоўкі» - сфатаграфаваць вайсковы аб'ект, падпаліць аўто УСУ. Часта - «проста» прынесці сумку з выбухоўкай у ТЦК. А потым - узрываюць «кур'ера»! Не дайце расейцам зрабіць з вас тэрарыстаў-смяротнікаў! Адразу паведамляйце СБУ і Нацпаліцыі аб спробах завербаваць вас для тэрактаў і дыверсій», - гаворыцца ў паведамленні.

Усік таксама нагадаў падлеткам, што «быць крутым - гэта мець галаву на плячах».

«А сапраўдная сіла - гэта ўменне заставацца адданым сабе і сваёй роднай зямлі!» - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках