Нэтаньягу заявіў аб ліквідацыі верхавода ХАМАС Магамэда Сінвара
- 28.05.2025, 19:40
- 3,770

Фота: Amir Cohen/Reuters
Ён загінуў у выніку авіяцыйнага ўдару.
Ізраіль, імаверна, зліквідаваў верхавода ХАМАС у Газе Магамэда Сінвара, малодшага брата загінулага летась лідара групоўкі Яг'і Сінвара. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньягу, цытуе агенцтва Reuters.
Паводле яго, Сінвар загінуў у выніку авіяцыйнага ўдару на пачатку траўня.
"Мы зліквідавалі Магамэда Дэйфа, (Ісмаіла) Ганію, Яг'ю Сінвара і Магамэда Сінвара», – заявіў Нэтаньягу падчас выступу ў парламенце Ізраіля.
«За апошнія два дні мы здзейснілі імклівы паварот да поўнага разгрому ХАМАС", — сказаў ён, дадаўшы, што Ізраіль таксама" бярэ пад кантроль размеркаванне харчавання", маючы на ўвазе новую сістэму размеркавання дапамогі ў сэктары Газе.
ХАМАС яшчэ не пацвердзіў смерць Сінвара-старэйшага.