Мбапэ прызнаны найлепшым футбалістам «Рэала»
2- 28.05.2025, 21:05

Француз забіў у мінулым сезоне 43 мячы.
Нападнік зборнай Францыі Кіліян Мбапэ прызнаны найлепшым футбалістам мадрыдскага “Рэала” ў сезоне-2024/2025. Пра гэта паведамляецца на сайце гішпанскага клуба.
"Гэта вялікі гонар для мяне. Калі я прыехаў, мне давялося адаптавацца да каманды, краіны, новай мовы і культуры. Цяпер я адчуваю сябе цудоўна, і гэта відаць на полі", - заявіў Мбапэ.
13 мая паведамлялася, што ПСЖ захацеў спагнаць з Мбапэ 98 мільёнаў еўраў. У такую суму Парыжскі клуб ацаніў іміджавую шкоду, які француз нанёс камандзе патрабаваннем выплаціць няўстойку паводле старога кантракту сумай 55 мільёнаў.
У мінулым сезоне Мбапэ правёў 56 матчаў за “Рэал” ва ўсіх турнірах. Ён адзначыўся 43 забітымі мячамі.