5 чэрвеня 2025, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрацягнікі Stadler у Беларусі на мяжы спынення

19
Электрацягнікі Stadler у Беларусі на мяжы спынення

Пяць адзінак ужо выведзеныя з эксплуатацыі.

З 28 камфортных электрацягнікоў Stadler, прыпісаных да маторвагоннага дэпо Менск, пяць адзінак ужо выведзеныя з эксплуатацыі, у тым ліку чатыры цягнікі серыі ЭПг, якія выкарыстоўваюцца на гарадскіх лініях, і адзін — ЭПм (сямівагонны, бізнэс-клас), паведамляе «супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Як мінімум тры цягнікі праходзяць рамонт, а найбліжэйшым часам яшчэ пяць цягнікоў могуць быць выведзеныя з эксплуатацыі з-за канчатковага зносу хадавых частак.

Асабліва паказальны выпадак з электрацягніком Stadler серыі ЭПм-002, які пацярпеў пры сутыкненні з лесавозам. Яго аднаўленне адкладаецца мінімум на год з-за адсутнасці як колавых пар, так і больш складаных дэталяў, уключаючы аўтасчэпкі і пнеўматычныя клапаны.

Электрацягнікі швайцарскай кампаніі Stadler былі закупленыя ў 2010 года для замены састарэлых савецкіх цягнікоў.

Электрацягнікі няма чым рамантаваць. Пасля ўвядзення санкцый Еўразвязу і разрыву афіцыйнага супрацоўніцтва з Менскам, Stadler спыніў пастаўкі запасных частак і тэхнічную падтрымку.

Перш за ўсё гаворка ідзе пра колавыя пары, стан якіх з'яўляецца ключавым элементам бяспекі кожнага цягніка. Без своечасовай замены або аднаўлення эксплуатацыя становіцца немагчымай.

Пакуль Stadler прастойваюць, кіраўніцтва чыгункі вяртаюць на маршруты старыя савецкія цягнікі ЭР9. На міжрэгіянальных лініях бізнэс-класа выкарыстоўваюцца вагоны лакаматыўнай цягі, што азначае пагаршэнне сэрвісу, камфорту і павялічаны час у дарозе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках