Арына Сабаленка выратавала матч на «Ралан Гарос»
9- 3,068

Фота: Getty Images
Беларуская тэнісістка выйшла ў трэцяе кола турніру.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка ў другім коле «Ралан Гарос» перамагла 97-ю ракетку Жыль Тайхман са Швэйцарыі з лікам 6:3, 6:1.
Арына цяжка ўваходзіла ў гульню і дазволіла спаборніцы, якая была настроеная рашуча, зрабіць брэйк і зрабіць лік 3:1. Але калі беларуска злавіла свой рытм, наладзіла падачу і скараціла колькасць нявымушаных памылак, усё стала на свае месцы.
У другім сэце Сабаленка не дала сабе расслабіцца і пачала разгром. Інтрыга была толькі ў тым, ці возьме Тайхман хоць адзін гейм. Узяла пры ліку 4:0 і ў выніку сэт скончыўся з лікам 6:1.
У трэцім коле Арына сустрэнецца Вольгай Данілавіч з Сербіі.