3 чэрвеня 2025, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вонкавы выгляд нацыянальнай бібліятэкі ў Менску можа кардынальна змяніцца

21
Вонкавы выгляд нацыянальнай бібліятэкі ў Менску можа кардынальна змяніцца

Рэканструкцыя зойме не менш за два гады.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі можа кардынальна змяніць сваё аблічча, расказаў дзяржагенцтву БелТА генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і «дэпутат» Вадзім Гігін. Змены датычацца вокнаў.

“Мы разважаем над гэтым. Пытанне мадэрнізацыі фасада будынка знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Справа ў тым, што першапачаткова праект будынка меў на ўвазе ўстаноўку люстранога шкла. І цяпер мы ўзаемадзейнічаем з распрацоўнікамі, каб гэты праект скончыць», - распавёў Гігін.

Фасад нацбібліятэкі - гэта ў тым ліку інфармацыйны экран. З часам ён састарэў - будынку ўжо амаль 20 гадоў.

«Нам трэба выходзіць на новы ўзровень, новыя тэхнічныя дасягненні, каб мы маглі прадэманстраваць нашым грамадзянам і гасцям сталіцы прыгожую карцінку. Каб гэта было сапраўды прыгожа, і на галоўным праспекце Менска быў сучасны экран. Акрамя таго, цяпер з'яўляюцца новыя тэхналогіі, якія дазваляюць зрабіць экран энэргаэфектыўным і нават генераваць электраэнэргію», - дадаў Гігін.

З яго слоў, зараз ідзе навуковая распрацоўка праекта, а рэканструкцыя зойме дакладна не менш за два гады.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках