УСУ атакавалі 11 раёнаў збою акупантаў
1- 29.05.2025, 9:50
- 2,482

Атакаваны пункт кіравання дронамі і артылерыйскія сродкі расейцаў.
За мінулы дзень на фронце зафіксавана 205 баявых сутыкненняў. На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 54 штурмавыя дзеянні расейцаў. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў ранішняй справаздачы ў чацвер, 29 траўня.
Авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя Сіл абароны Украіны нанеслі паражэнне па 11 раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі, аднаму пункту кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі і двум артылерыйскім сродкам расейскіх войск.
На Харкаўскім кірунку вораг чатыры разы спрабаваў прарваць абарончыя рубяжы ўкраінскіх абаронцаў ля Старыцы, Ваўчанска і Чырвонага Першага. На Купянскім кірунку адбылося восем атак захопнікаў. УСУ адбілі штурмавыя дзеянні супраціўніка ля Загрызавага і Зялёнага Гаю.
На Ліманскім кірунку расейцы атакавалі 24 разы, спрабуючы ўклініцца ў абарону УСУ ля населеных пунктаў Рыдкадуба, Калодзязяў, Надзіі, Грэкаўкі, у Серабранскім лесе, а таксама ў накірунку населеных пунктаў Карпаўкі, Сярэдняга, Новага Міра, Зялёнай Даліны.
На Северскім кірунку воіны УСУ паспяхова спынілі тры атакі супраціўніка ў кірунку населеных пунктаў Верхнякамянскага і Грыгораўкі. На Краматорскім кірунку акупанты 15 разоў атакавалі ў бок Маркавага, Прадцечнага і паблізу Часава Яра і Белай Гары.
На Тарэцкім кірунку вораг зладзіў 21 атаку ля Тарэцка, Дзіліеўкі, Дружбы і ў бок Плішчыеўкі і Аляксандра-Калінава. На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 54 штурмавыя дзеянні расейцаў ля населеных пунктаў Міралюбаўкі, Малінаўкі, Мірнага, Лісаўкі, Котліна, Удаянага, Катляроўка, Гарыхавага і ў накірунку населеных пунктаў Зары, Аляксееўкі, Русіна Яра, Новамікалаеўкі.
На Навапаўлаўскім накірунку праціўнік за мінулы дзень учыніў 21 атаку ў ля населеных пунктаў Канстанцінопаля, Багатыра, Наваполя, Зялёнага Поля, Вольнага Поля і ў накірунку Васкрэсенкі і Адраднага.
На Арэхаўскім кірунку расейскія войскі шэсць разоў штурмавалі пазіцыі Сіл абароны Украіны паблізу ад населеных пунктаў Шчарбакоў Стэпавага, Наваданілаўкі і Рабоціна. На Прыдняпроўскім кірунку УСУ паспяхова спынілі дзве варожыя атакі.
Сілы абароны Украіны працягваюць аперацыю на Курскім кірунку. Адбыліся 33 баявыя сутыкненні, расейцы нанеслі 20 авіяўдараў, скінуўшы пры гэтым 38 кіраваных авіяцыйных бомбаў, і зрабілі 205 абстрэлаў.