У Паўднёвай Карэі разбіўся самалёт ВМС
- 29.05.2025, 10:06
- 3,384

Відэа моманту і наступствы.
У Паўднёвай Карэі разбіўся самалёт Вайсковаа-марскіх сіл, на борце якога знаходзіліся чатыры чалавекі. Аб гэтым паведамляюць Yonhap і The Washington Post.
Вайсковыя адзначылі, што самалёт вылецеў з базы ў горадзе Похане на паўднёвым усходзе краіны а 13.43 паводле мясцовага часу, але з невядомых прычын упаў на зямлю. У Похане мясцовыя жыхары пацвердзілі, што бачылі падзенне самалёта і чулі далейшы выбух. Пасля гэтага на месца выехалі ратавальнікі і пажарныя.
A Navy patrol plane carrying four people crashed on a mountain in the southeastern city of Pohang on Thursday, authorities said.https://t.co/YcYEj14f1I pic.twitter.com/4nXBy4rryX
— The Korea Herald 코리아헤럴드 (@TheKoreaHerald) May 29, 2025
Мясцовая паліцыя пацвердзіла, што разбіўся вайскова-марскі патрульны самалёт, але пакуль невядома, ці ёсць загінулыя ці параненыя.
Паводле інфармацыі Yonhap, пажарныя спрабуюць патушыць агонь. Выданне таксама апублікавала фота, дзе бачны густы дым над узгоркамі ля прамысловай зоны.
