Мэрц адказаў, ці магчымая пастаўка Украіне ракет Taurus
10- 29.05.2025, 11:26
- 6,682

Украінскіх жаўнераў будуць навучаць выкарыстоўваць гэтыя ракеты.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц не выключае пастаўкі крылатых ракет Taurus Украіне, сцвярджаючы, што гэта «магчыма», паведамляе Welt.
«Вядома, гэта ў межах магчымага», – заявіў Мэрц у праграме «Heute journal», адказваючы на пытанне аб пастаўцы Taurus.
Таксама ён расказаў, што для выкарыстання ракет спатрэбіцца некалькі месяцаў навучання жаўнераў ва Украіне.