3 чэрвеня 2025, aўторак, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Стаўрапалі падарвалі вядомага акупанта

20
У расейскім Стаўрапалі падарвалі вядомага акупанта
Заур Гурцыеў

Ён кіраваў паветранай часткай аперацыі РФ па захопе Марыупаля.

У расейскім горадзе Стаўрапалі ў выніку выбуху гранаты загінулі двое мужчын, адзін з іх - першы намеснік кіраўніка горада, маёр Заур Гурцыеў, які ў 2022 годзе кіраваў паветранай часткай аперацыі РФ па захопе Марыупаля ў Данецкай вобласці, піша расейскае «Агентство. Новости» ў чацвер, 29 траўня.

Паводле СМІ, выбух адбыўся раніцай 29 траўня каля шматпавярховага дома ў Стаўрапалі. Загінулыя перад выбухам сядзелі на лаўцы каля дома і распівалі алкагольныя напоі, паведамілі расейскія сілавікі.

У Сеціве пішуць, што гранату падарваў невядомы. Кіраўнік Стаўрапольскага краю Уладзімір Уладзіміраў сцвярджае, што сілавікі разглядаюць усе версіі, у тым ліку «арганізацыю тэракту» з удзелам Украіны. Ён таксама пацвердзіў гібель свайго намесніка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках