3 чэрвеня 2025, aўторак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія ўкладзе грошы ў кіберзброю супраць Расеі

Вялікая Брытанія ўкладзе грошы ў кіберзброю супраць Расеі

Аб гэтым заявіў міністр абароны краіны.

Вялікая Брытанія значна пашырае кіберабарону для супрацьдзеяння краінам, якія прадстаўляюць пагрозу, у тым ліку Расеі. Краіна збіраецца ўкласці $1,27 млрд у тэхналогіі штучнага інтэлекту і кібервойска. Пра гэта паведаміў міністр абароны Джон Хілі, назваўшы клавіятуру «зброяй вайны», піша брытанская газета Daily Express (пераклад - сайт Charter97.org).

Урад Злучанага Каралеўства збірае новае камандаванне ў кібербарацьбе, якое ўзначаліць наступальныя аперацыі і распрацоўку ШІ-сістэм, уключаючы так званую «kill web» - лічбавую сетку, якая аб'ядноўвае вайсковыя сістэмы ў рэжыме рэальнага часу.

Хілі пацвердзіў, што Вялікая Брытанія актыўна нарошчвае магчымасці для кібератак супраць Расеі і Кітая, гаворачы аб неабходнасці новых стандартаў і адзінага падыходу да лічбавай абароны і нападу.

З 2020 года Нацыянальныя кіберсілы (супольны праект GCHQ і Мінабароны) вядуць хакерскія аперацыі, а зараз будуць працаваць супольна з новым камандаваннем.

Са слоў Хілі, краіна штодня зазнае кібератакі, колькасць якіх у 2024 годзе дасягнула 90 тысяч - удвая больш, чым годам раней.

Аднак справаздачы паказваюць на ўразлівасць: чвэрць IT-сістэм у дзяржсектары працуюць на састарэлых тэхналогіях, што аслабляе абарону. Нядаўнія напады на буйныя брытанскія сеткі, уключаючы Marks & Spencer і Harrods, паказалі маштаб пагрозы.

Міністр падкрэсліў, што перамогу ў будучых канфліктах атрымаюць тыя, хто «лепш скаардынаваны і адкрыты для інавацый». Новае кіберкамандаванне павінна забяспечыць менавіта гэтую перавагу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках