3 чэрвеня 2025, aўторак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выстаўлены курс даляра здольны здзівіць

6
Выстаўлены курс даляра здольны здзівіць

Калі будзеце праходзіць побач з абменнікамі, то будзьце асцярожныя.

Курс даляра 29 траўня апусціўся ніжэй за адзнаку 3 рублі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. На гэтую навіну аператыўна адрэагавалі абменнікі. «Зеркало» паглядзела, у якіх банках больш выгадна набываць даляры, еўра і расейскія рублі.

Самы высокі курс продажу банкамі даляра - 3,02 рубля («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - 2,992 рубля («Банк РРБ», «БСБ Банк», «Статусбанк»).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.

Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк Рашэнне», «БНБ-Банк», «БСБ Банк» — 2,985 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,45 рубля («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - у «Альфа Банку», «Банку Рашэнне», «БСБ Банку», «Статусбанку» (3,395 рубля).

Еўра больш выгадна здаваць у «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк» — 3,39 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,8 рубля за 100 расейскіх рублёў («Банк РРБ»), а самы нізкі - 3,774 рубля («БНБ-Банк», «БСБ Банк»).

Курс куплі банкамі расейскага рубля самы высокі ў «Банку ЗГБ», «Банку Рашэнне», «БСБ Банку», «Парытэтбанку», «Статусбанку» — 3,765 рубля за 100 расійскіх рублёў.

Калі будзеце праходзіць побач з абменнікамі, то будзьце асцярожныя - выстаўлены курс даляра здольны здзівіць

Паглядзелі, у якіх банках больш выгадна набываць даляры, еўра і расейскія рублі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках