7 чэрвеня 2025, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасыл не для ўсіх: беларуска параіла ўсім кіроўцам прыляпіць на стырно незвычайны стыкер

14
Пасыл не для ўсіх: беларуска параіла ўсім кіроўцам прыляпіць на стырно незвычайны стыкер

Падпісчыкі паспрачаліся.

Беларуска апублікавала ў TikTok відэа, у якім паказала, які стыкер варта прыляпіць на стырно ўсім кіроўцам у канцы траўня - пачатку чэрвеня. Некаторыя каментатары не пагадзіліся, што гэтая рэкамендацыя падыдзе ўсім аўтаўладальнікам, піша "Тэлеграф".

«Усе беларусы з 25 траўня», — падпісала відэа аўтарка, паказаўшы стыкер са словам «Святло!!!».

Нагадаем, згодна з пунктам 166.9 Правілаў дарожнага руху (ПДР) Беларусі, кіроўцы з 25 траўня па 5 чэрвеня, а таксама з 25 жніўня па 5 верасня ў светлы час сутак абавязаны ездзіць з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Гэта трэба для таго, каб школьнікі, у якіх пачаліся або скончыліся летнія вакацыі,бачылі машыны, якія рухаюцца

За парушэнне гэтага патрабавання, паводле ч. 3 ст. 18.13 КаАП, пагражае папярэджанне ці штраф да трох базавых велічыняў (да 126 рублёў зараз).

У адным з каментароў да відэа аўтарка расказала, што ў гэты перыяд — з 25 траўня па 5 чэрвеня — ДАІ арганізуе ў краіне «аперацыю» (акцыю) «Увага — дзеці!». «А што за аперацыя? Можна больш дэталёва?» - спытаўся адзін карыстач TikTok.

«Так у большасці сучасных машын у аўтарэжыме і так блізкі заўсёды ўключаны + габарыты. Астатняе (у залежнасці ад камплектацыі) таксама само можа аўтаматам уключацца», - напісала іншая каментатарка. Ёй адказаў трэці юзэр: "Мне нешта здаецца, што Беларусь – зусім не тая краіна, у якой усе кіроўцы будуць ездзіць на сучасных машынах".

Зрэшты, яшчэ адзін карыстач пагадзіўся, што рэкамендацыя аўтара роліка падыдзе не ўсім: «Гэта не для ўсіх пасыл, ёсць [такая] функцыя, як дзённыя хадавыя агні, якія ўключаюцца пры запуску рухавіка».

Хтосьці ж падзякаваў за напамін: «О, дзякуй, забылася».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках