Сотні прадпрымальнікаў заблакавалі дарогі ў сталіцу Косава
1- 29.05.2025, 16:39
- 1,846

Праз рост коштаў на электраэнэргію.
Сотні прадпрымальнікаў часткова прызнанага Косава ў чацвер заблакавалі дарогі ў Прышціну на знак пратэсту супраць пастановы ўладаў, якая абавязвае іх купляць электраэнэргію на адкрытым рынку па высокіх коштах, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.
Яшчэ ў сакавіку косаўскі рэгулятар абвясціў, што з 1 чэрвеня ўсе кампаніі з больш чым 50 працаўнікамі або абаротам больш за 10 мільёнаў еўраў больш не змогуць разлічваць на субсідыі для аплаты электраэнэргіі.
Са словў рэгулятара, гэты крок адлюстроўвае яго прыхільнасць "лібералізацыі рынку", што з'яўляецца ўмовай для ўступлення ў Еўрапейскі Звяз.

Аднак мясцовыя прадпрымальнікі заявілі, што гэта негатыўна адаб'ецца на іх даходах, і ў чацвер заблакавалі некалькі галоўных дарог у Прышціне вялікагрузамі.
Яны заявілі, што не супраць пераходу на рынкавыя кошты на электраэнэргію, але просяць год пераходнага перыяду, каб набыць неабходнае абсталяванне для ўласнай генерацыі і змякчыць наступствы росту выдаткаў.
Прэм'ер-міністр Косава Альбін Курці, чыя партыя заняла першае месца на парламенцкіх выбарах у лютым, але не змагла атрымаць большасць, адхіліў скаргі пратэстоўцаў.
- Задавальненне іх просьбы аб прадастаўленні дадатковага часу не вырашае праблему, а толькі перакладае выдаткі на энэргію з 1200 кампаній на рахункі асабістых гаспадарак, - заявіў Курт на пасяджэнні ўрада ў чацвер.
Косава вырабляе больш за 90% электраэнэргіі на двух састарэлых вугальных электрастанцыях, але пакрывае дэфіцыт за кошт імпарту - летась улады выдаткавалі на яго 114 мільёнаў еўраў.