«Мінівэн з мігрантамі стаіць на мосце і не рухаецца»
- 29.05.2025, 17:07
- 6,950

Што гавораць пра чэргі на мяжы Брэста з Тэрэспалем.
Журналісты BGmedia расказваюць пра сітуацыю на мяжы Беларусі з Польшчай на памежным пераходзе «Брэст — Цярэспаль» на аснове інфармацыі з прымежных чатаў (арфаграфія і пунктуацыя выпраўленыя з захаваннем сэнсу).
За колькі гадзін праязджаюць мяжу на аўтамабілі 28 траўня
28 траўня, у параўнанні з папярэднімі днямі, аўтамабільная чарга на выезд з Брэста ў Польшчу зменшылася. На 18.00 у электроннай чарзе зарэгістраваліся 430 аўтамабіляў. А роўна два дні таму ў чарзе налічылі 660 легкавушак. На гэтым тыдні пік быў у ноч з нядзелі на панядзелак: 900 аўто.
Вось што пішуць у чатах тыя, хто выязджаў з Брэста ў Польшчу 28 траўня:
«РБ - РП. Час у 3Ч: 26 гадзін 1 хвіліна. Зарэгістраваныя ў ЗЧ: 27.05.2025 а 05.03 (нумар у чарзе: 651). Выкліканы з ЗЧ: 28.05.2025 а 07.05. Час да пашпартнага кантролю: 1 гадзіна. Час чакання на мосце (да моста + сам мост): 2 гадзіны. Час праходжання палякаў: 1 гадзіна. Разам на праходжанне мяжы: 30 гадзін 1 хвіліна».
«Рэгістрацыя ў ЗЧ: 27.05.2025 а 07.00. Выклік на КПП: 2005/05/28 а 08.00. Праходжанне РБ і мост - 09.50. Уезд у РП без рэнтгена ў 12.30. Разам: 29 гадзін 30 хвілін».
«Заехаў на мяжу ў Брэст а 09.10, выехаў з мяжы ў Польшчу а 14.45, палякі працуюць павольна, 2 канал павольны».
«Выезд у РП. Усе рады аднолькава хутка працуюць. Падкідваюць з 6 і 7 [каналаў] на яму і рэнтген. За ямай 2 белыя аўтамабілі».
«2 канал ляціць у РП, памежнік - жанчына, мытня - пан, увогуле бягом, выходзіць адразу на запуск, агляд 5 секунд, у акенцы хутка. 6 і 7 [каналы] туга едуць».
Днём 28 траўня рух на мяжы застыў праз мінівэн, які не прапусцілі ў Польшчу, а ў Беларусь ён адмовіўся вяртацца. Карыстальнікі прымежных чатаў мяркуюць, што мінівэн вязе мігрантаў:
«Хвілін 40 таму на баку РП разгарнулі мінівэн, здаецца, з мігрантамі. І зараз гэты мінівэн стаіць на мосце і не рухаецца. У РП не пускаюць, у РБ яны не ідуць. Стаяць на паласе, якая ў бок РП».
На выезд з Польшчы ў Брэст таксама ёсць невялікія чэргі. Падарожнікі адзначаюць, што палякі правяраюць іх хутка. А далей яны затрымаюцца на мяжы з-за беларусаў, якія не ўпускаюць іх у пункт пропуску "Брэст". У самым пункце пропуску доўгія праверкі і чэргі на рэнтген:
«У палякаў у бок дома на зялёных па 6-7 машын, чырвоныя забітыя».
«На выезд з польскай мяжы без руху каля паўтары гадзіны».
«А 21.23 [27 траўня] усталі ў чаргу, 1 300 метраў да пункта пропуску «Тэрэспаль», а 04.40 заехалі ў двор да палякаў. А 06.40 выехалі ад палякаў. Кантроль прайшлі хутка, ваты адбілі менш, чым за хвіліну. Больш за гадзіну стаялі на ёлцы».
«Заехаў у польскі двор а 10.20 [28 траўня]. Унутры ўсё забіта, ёлка поўная. Адбіў ваты. Выехаў ад нашых па зялёным а 15.40. Павярхоўна без рэнтгена. Час польскі».
За колькі гадзін праязджаюць мяжу на аўтобусе 28 траўня
Яшчэ днём 26 траўня на выездзе з Брэста ў Польшчу ў чарзе стаялі 45 аўтобусаў. Паступова чарга памяншалася, раніцай 28 траўня ў ёй было ўсяго 3 аўтобусы. Але вось пасля абеду чарга зноў пачала расці. Паводле даных ДПК на 18.00, у ёй 21 аўтобус.
Беларусы, якія перасякалі мяжу з 27 на 28 траўня, на палякаў не скардзіліся:
«РБ - РП, 27.05. А 16.40 з Мінска, а 20.30 прыехалі на мяжу, адразу прапанавалі перайсці ў аўтобус бліжэй да шлагбаўма. а 22.00 заехалі да нашых, а 03.40 выехалі ў РП, 5 гадзін 40 хвілін толькі мяжа».
«Аўтобус Гомель - Познань, 27.05. А 21.00 прыбылі на беларускую мяжу (у чарзе былі 17). А 5 раніцы прайшлі беларускую. А 06.50 выязджаем ад палякаў».
«РБ - РП. Учора а 22.30 выехалі з Баранавіч. Недзе ў гадзіну ночы [28 траўня] былі на мяжы, перад намі было каля 10 аўтобусаў, дакладна не лічыла. А 5-й раніцы прайшлі пашпартны РБ. Цяпер 10.55, стаім на выезд з РБ, ужо 6 гадзін, і, напэўна, трэцяя, як мы першыя на выезд. Не выпускаюць. Прапускаюць шмат легкавых. Уехалі ў РП а 14.30».
«Два аўтобусы стаялі гадзіну перад шлагбаўмам, з 9 да 10 раніцы [28 траўня]. Аўтобусы паўпустыя».
«РБ - РП, паўгадзіны таму прыехалі на мяжу, чарга была 11 аўтобусаў да шлагбаўма, за паўгадзіны запусцілі 3-4 аўтобусы. З нашага аўтобуса ніхто нават перасаджвацца не стаў. Паглядзім, як далей будзе”.
«Чаму трымаюць аўтобусы на РБ баку? Там поўны двор ці, як звычайна бывае, "нейкія праблемы" ў палякаў?».
Тыя, хто вяртаецца ў Беларусь з Польшчы, пішуць у чатах, што палякі правяраюць іх хутка, а вось беларусы – марудна. Час павялічваецца, калі ў аўтобусе ёсць людзі, якіх адводзяць на «гутаркі» з пагранічнікамі:
А 01.20 выезд з Варшавы на аўтобусе. Далей час беларускі. А 07.15 прайшлі польскі кантроль. А 09.50 пачаўся беларускі кантроль. Некалькі чалавек запрасілі на «гутарку». Рэчы правяралі праз сканер. А 11.25 выехалі ў Менск».
«РП - РБ. 6 гадзін заняла ўся мяжа, з якіх 5 гадзін занялі беларусы».