3 чэрвеня 2025, aўторак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Бяспекі ААН сёння збярэцца праз Украіну

1
Рада Бяспекі ААН сёння збярэцца праз Украіну

Кіраўнік МЗС Украіны расказаў, чаго чакае Кіеў.

Пасля хвалі расейскіх нападаў, якія прывялі да ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, Украіна ініцыявала тэрміновае паседжанне Рады Бяспекі ААН Кіеў чакае, што хаўруснікі падтрымаюць патрабаванне спыніць агонь як аснову для мірнага працэсу.

Пра гэта заявіў у сацсетцы Х міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

- Сёння ўвечары Рада Бяспекі ААН збярэцца на важнае паседжанне з ініцыятывы Украіны, - растлумачыў Сібіга.

Паводле яго слоў, пасля нядаўніх расейскіх атак, якія прывялі да ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, Украіна чакае ад партнёраў рашучых заяў, якія пацвердзяць шырокі міжнародны кансэнсус у неабходнасці прымусіць Расею пагадзіцца на поўнае спыненне агню як аснову для значнага мірнага працэсу.

- Украіна пацвердзіць сваю поўную прыхільнасць да прасоўвання мірных намаганняў разам з ЗША і еўрапейскімі партнёрамі, - падкрэсліў міністр.

Ён таксама адзначыў, што Украіна плануе падкрэсліць, што пакуль Расея тармозіць мірны працэс і ажыццяўляе жорсткія атакі на Украіну і народ, ціск на агрэсара павінен узмацняцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках