Каманда Украіны байкатуе чэмпіянат свету ў дзюдо праз беларусаў
7- 29.05.2025, 19:24
- 4,234

Незадаволенасць паўднёвых суседзяў выклікаў допуск да спаборніцтваў беларусаў з лукашысцкімі сцягам і гімнам.
Федэрацыя дзюдо Украіны абвясціла пра адмову накіроўваць нацыянальную каманду на чэмпіянат свету, які пройдзе з 13 да 20 чэрвеня ў Будапешце.
Пастанова звязаная з допускам беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў пад дзяржаўнай сімволікай, што ўкраінскі бок уважае за недапушчальнае.
У афіцыйнай заяве Федэрацыі дзюдо Украіны гаворыцца, што яна ўважае ўдзел прадстаўнікоў Беларусі пад нацыянальным сцягам за супярэчны асноўным прынцыпам справядлівасці, адказнасці і салідарнасці, на якіх павінна грунтавацца міжнародная спартовая супольнасць.
Там таксама падкрэслілі, што асуджаюць пазіцыю Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF), якая прыняла такую пастанову.