8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню скарыстала дрон-матку на базе ШІ

9
Украіна ўпершыню скарыстала дрон-матку на базе ШІ

Відэа.

Украіна ўпершыню скарыстала дрон-матку на базе штучнага інтэлекту, які павышае эфектыўнасць удараў па ворагу. Беспілотнікі ўжо працуюць на полі бою.

Пра гэта паведамляе Telegram міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава.

«Дроны на базе штучнага інтэлекту ўжо працуюць на полі бою. Украінскі абаронны кластар Brave1 стварыў новую тэхналагічную ШІ-ідэю, якая падвышае эфектыўнасць і дакладнасць удараў па ворагу», – паведаміў Фёдараў.

Што вядома пра новы ўкраінскі дрон:

Дрон-матка дастаўляе два ўдарныя FPV-дроны на адлегласць да 300 км. Яны здольныя аўтаномна знаходзіць і падбіваць цэлі: ад варожых самалётаў да СПА і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры.

Калі адлегласць да 100 км – дрон вяртаецца назад для паўторнага выкарыстання.

Кошт адной місіі – 10000 даляраў. Для параўнання: запуск ракеты каштуе ў 300–500 разоў больш.

Як адзначыў міністр, усё гэта – без GPS. Сістэма SmartPilot выкарыстоўвае візуальна-інэрцыйную навігацыю, арыентуецца з дапамогай камераў, а LIDAR толькі ўзмацняе дакладнасць. Штучны інтэлект самастойна распазнае і выбірае цэль.

«Прадаўжаем ствараць украінскія распрацоўкі, якія мяняюць правілы гульні ў тэхналагічнай вайне», – дадаў Фёдараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках