25 траўня 2025, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас б'юць, як мух. Расею трасе»

6
«Нас б'юць, як мух. Расею трасе»

Z-прапагандысты ўчынілі істэрыку пасля знішчэння Су-30.

Прапагандысты ў РФ балюча перажываюць чарговую паразу свайго войска на фронце – знішчэнне расейскага знішчальніка «Су-30», збітага ракетай, выпушчанай з украінскага марскога дрона, заўважыў dialog.ua.

Так, Z-ваенкар Аляксандр Сладкоў дайшоў да такога стану, што заявіў, што расейскае войска «б'юць, як мух»,

«Мне нас шкада. Нас б'юць. Я ўжо дайшоў да жалю. Быў перыяд адмаўлення, гневу, яшчэ нешта. А цяпер я прыняў сітуацыю такой, якая яна ёсць. Нас б'юць, як мух», – напісаў ён.

Паводле ягоных словаў, усю Расею трасе ад налётаў украінскіх беспілотнікаў, а расейскі баявы флот не ведае, куды схавацца.

Падводзячы вынік сказанаму, прапагандыст пачаў патрабаваць ад крамлёўскага рэжыму згортваць вайну ці «пераходзіць да замарозкі, перамір'яў ці яшчэ кудысьці».

Паводле ягоных словаў, войска краіны-агрэсаркі, знаходзячыся ў баявым парытэце з Украінай, можа «стачыць» астатніх гатовых да баявых дзеянняў акупантаў.

Апошняй заявай, дарэчы, прапагандыст пацвердзіў праблемы акупантаў з асабовым складам у выніку вялікіх стратаў на полі бою.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках