У бухце Уладзівастока адбыліся два выбухі
2- 30.05.2025, 7:48
- 15,324

Выбухі адбыліся падчас вучэнняў.
Два выбухі адбыліся ля бухты Дэсантнай ва Уладзівастоку, аднак ахвяр і разбурэнняў не зафіксавана. Пра гэта паведаміў урад Прыморскага краю 30 траўня, паведамляюць РІА Новости.
Партал Vladivostok1.Ru напісаў аб вялікай колькасці машын паліцыі і хуткай дапамогі, а таксама людзях у вайсковай форме на павароце ў бухту. У кіроўцаў правяраюць дакументы, аглядаюць аўтамабілі, заяўляючы, што вядуцца следчыя мерапрыемствы.
Паводле інфармацыі РБК, у бухце Дэсантнай праходзілі вучэнні вялікіх дэсантных караблёў Ціхаакіянскага флоту. Так, у лютым 2025 года экіпаж БДК «Аслябя» разам з падраздзяленнямі злучэння марской пяхоты адпрацаваў там пагрузку вайсковай тэхнікі. Цывільным суднам уваход у бухту забаронены.