«Правалішся - нават спражкі ад рамяня не застанецца»
3- 30.05.2025, 11:55
- 10,626

Беларус заўважыў на полі дзіўную гарачую пляму.
Свет поўны цудаў. І з некаторымі з іх лепш ніколі не сустракацца, піша Onliner. Гарачую пляму пасярод сімпатычнай зялёнай палянкі зняў карыстач TikTok Дзмітрый. Як сцвярджае хлопец, адбываецца ўсё ў Берасцейскім раёне. «Як быццам варонка ад набоя. Неяк дзіўна. Дымок ідзе. Відавочна, торф гарыць. Мабыць, маланка стукнула - побач сапраўды стукнула ў дрэва», - выказаў здагадку маладзён.
У каментарах дасведчаныя людзі пацвярджаюць: торф, ён самы. «Ачаг (кацёл пад зямлёй) можа быць у дзясяткі разоў шырэйшы, чым на паверхні. Правалішся — нават спражкі ад рамяня не застанецца». «Вельмі небяспечны тарфяны пажар. Ад такога можа цэлае мястэчка сысці пад зямлю, у МНС трэба тэрмінова паведаміць». «Небяспечна блізка падыходзіць - можна праваліцца», - палохаюць каментатары. Жудасна - не тое слова.
Як рабіць, калі ўбачыў перад сабой нешта падобнае?
- Неабходна тэлефанаваць у МНС, перадаўшы дэталёвую інфармацыю аб лакацыі. І не набліжацца да месца гарэння тарфянікаў, - тлумачыць прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.