6 чэрвеня 2025, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія паспяхова стрымлівае арктычныя амбіцыі Расеі

2
Вялікая Брытанія паспяхова стрымлівае арктычныя амбіцыі Расеі

Санкцыі і супольныя патрулі даюць цудоўныя вынікі.

Вялікая Брытанія ўжывае новыя захады для стрымлівання росту амбіцый Расеі ў Арктыцы, дзе геапалітычная напружанасць дасягае новага ўзроўню, піша брытанская газета Daily Express (пераклад - сайт Charter97.org).

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі падчас свайго візіту ў Ісландыю і Нарвегію назіраў за супольнымі патрулямі караблёў Вялікай Брытаніі і Нарвегіі, што дэманструе ўмацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі ў гэтым рэгіёне.

«Арктыка становіцца ключавой зонай геапалітычнай канкурэнцыі і важным флангам NATO», – падкрэсліў Лэмі, адзначыўшы, што Расея нарошчвае вайсковую прысутнасць у гэтым стратэгічна важным раёне ўжо многія гады. Сярод новых захадаў – супольны праект з Ісландыяй коштам £ 554,000 па выкарыстанні штучнага інтэлекту для маніторынгу марской актыўнасці Расеі, а таксама мэтавыя санкцыі, якія вывелі са строю новы 200-метровы плывучы док Расеі. Гэта абмяжоўвае магчымасці Масквы па абслугоўванні чатырох атамных ледаколаў, крытычна важных для падтрымання Паўночнага марскога шляху.

Паўночны марскі шлях - найважнейшы транспартны калідор паміж Еўропай і Азіяй, жыццёва неабходны для расейскай эканомікі. Акрамя таго, праз яго праходзяць экспарт звадкаванага прыроднага газу і «ценявы флот», які займаецца кантрабандай санкцыйных тавараў, уключаючы нафту, газ і скрадзенае ўкраінскае збожжа.

Пасля затаплення апошняга дока ў Мурманску ў 2018 годзе Расея замовіла новы плывучы док у Турцыі, які планавалася даставіць у Арктыку ў другой палове 2025 года. Аднак санкцыі Вялікай Брытаніі супраць буксіра «Венгеры» перашкодзілі выкананню гэтага плана: буксір пакінуў док у Міжземным моры і зараз рухаецца ў Мурманск без яго.

Акрамя санкцый, Вялікая Брытанія паглыбляе абароннае супрацоўніцтва з Нарвегіяй, размясціўшы ў рэгіёне самалёты P-8 Poseidon і абменьваючыся тэхналогіямі. Нядаўнія вучэнні NATO ў Арктыцы прадэманстравалі здольнасць перахапляць найноўшыя расейскія крылатыя ракеты.

Расея таксама ўзмацняе свае войскі на поўначы, павялічваючы колькасць падраздзяленняў у Ленінградскай вайсковай акрузе і ствараючы новыя вайсковыя корпусы ў Карэліі і Мурманскай вобласці.

Эксперты адзначаюць, што Расея звязвае сваю эканамічную будучыню з развіццём Арктыкі і актыўна інтэгруе паўночныя тэрыторыі ў нацыянальную эканоміку - у адрозненне ад Захаду, які пакуль успрымае гэты рэгіён як «прыгранічны» і толькі пачынае нарошчваць прысутнасць.

Тым не менш Вялікая Брытанія робіць захады, каб стрымаць расейскія амбіцыі, выкарыстоўваючы супрацоўніцтва з Нарвегіяй і іншымі паўночнымі краінамі. Пашырэнне NATO з далучэннем Швэцыі і Фінляндыі таксама стварае перадумовы для фармавання новай арктычнай абарончай стратэгіі.

«Расея – найбуйнейшы гулец у Арктыцы, і мы не можам пазбавіць яе доступу, але мы можам абмежаваць яе амбіцыі», – падкрэслівае аналітык Двейн Раян Менэзэс. З яго слоў, супрацоўніцтва з паўночнымі краінамі прыносіць узаемную карысць, у тым ліку абмен досведам па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах халоднага клімату.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках