4 чэрвеня 2025, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік Пентагона спрабаваў перадаць сакрэтныя дакументы замежнай дзяржаве

8
Супрацоўнік Пентагона спрабаваў перадаць сакрэтныя дакументы замежнай дзяржаве

Сярод іх былі файлы пад грыфам «Цалкам сакрэтна».

28-гадовага ІТ-спецыяліста Выведвальнай управы Міністэрства абароны ЗША Натана Лаатша арыштавалі паводле падазрэння ў спробе перадаць сакрэтную інфармацыю замежнаму ўраду. Як паведаміла Міністэрства юстыцыі ЗША, Лаатш спрабаваў падзяліцца выведзвесткамі з агентам ФБР пад прыкрыццём, якога ўважаў за пасярэдніка замежнай дзяржавы, паведамляе ABC News.

Расследаванне пачалося ў сакавіку пасля наводкі аб тым, што Лаатш не падтрымлівае палітыку дзейнай адміністрацыі і гатовы дзяліцца сакрэтнымі выведзвесткамі. Паводле інфармацыі следства, цягам трох дзён ён перапісваў канфідэнцыйныя звесткі ў нататнік проста на сваім працоўным стале ў DIA, складваў лісты ў квадраты, хаваў у шкарпэткі і ланч-бокс.

1 траўня ФБР правяло кантраляваную аперацыю: Лаатш пагадзіўся перадаць звесткі на флэшцы ў парку на поўначы Вірджыніі. На прыладзе, як сцвярджаецца, змяшчалася інфармацыя ўзроўню «Сакрэтна» і «Цалкам сакрэтна». Пасля ён выказаў жаданне атрымаць грамадзянства неназванай дзяржавы, бо «не верыць у паляпшэнне сітуацыі ў ЗША».

Падчас паўторнай спробы перадачы звестак у тым жа раёне Лаатша затрымалі. Ён працаваў у Выведвальнай управе з 2019 года, адказваў за інфармацыйную бяспеку ў Аддзеле ўнутраных пагроз. Справу разглядае акруговы суд ЗША Усходняй акругі Вірджыніі. Імя краіны, якой ён спрабаваў перадаць інфармацыю, у судовых дакументах не раскрываецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках