6 чэрвеня 2025, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка ўдарыла па расейскіх марскіх пяхотніках ва Уладзівастоку

22
Украінская выведка ўдарыла па расейскіх марскіх пяхотніках ва Уладзівастоку

Прагрымелі два выбухі.

У расейскім Уладзівастоку раніцай у пятніцу, 30 траўня, прагрымелі выбухі ў раёне дыслакацыі дэсантна-штурмавага батальёна 155-й брыгады марской пяхоты РФ. Паводле інфармацыі крыніц NV, гэта стала следствам спецаперацыі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.

Вядома, што ў расейскім горадзе прагрымелі сама меней два выбухі паблізу ад бухты Дэсантнай. Адзін - у раёне КПП, а другі - у месцы знаходжання асабовага складу і камандавання воінскай часткі 30926.

Паводле інфармацыі крыніц NV, ГУВ атакавала жывую сілу, вайсковую тэхніку і спецсродкі акупантаў.

Паводле звестак з мясцовых паблікаў, пасля выбуху на месца прыбылі сама меней 10 карэт хуткай дапамогі і эвакуацыйны верталёт. З тэрыторыі воінскай часткі Ураламі вывозяць пашкоджаную тэхніку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках