4 чэрвеня 2025, Серада, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Багінская прынесла на суд дыск з заявай Лукашэнкі

3
Ніна Багінская прынесла на суд дыск з заявай Лукашэнкі
Фота: Belsat

78-гадовай жанчыне пагражае рэальнае пазбаўленне волі.

А 10.30 у судзе Першамайскага раёна Менска пачаўся суд над актывісткай Нінай Багінскай. На судовае пасяджэнне паводле справы 78-гадовай жанчыны нікога не пусцілі, у тым ліку прадстаўнікоў дыпламатычных місій. Такую пастанову прыняў суддзя Максім Трусевіч, які выносіў палітычна матываваныя прысуды дзясяткам актывістаў, піша «Белсат».

Ніна Багінская прынесла з сабой на пасяджэнне дыск з запісам прамовы Аляксандра Лукашэнкі. 20 кастрычніка 2020 года ён сказаў пра актывістку:

«Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую прыбраць, то апазіцыі не будзе. Не будзе каму хадзіць. Я памятаю Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ хадзіла ў службе бяспекі Пазняка працавала. Ну, малайчына. Яна перакананы чалавек. Яна перакананы. Так, яе погляды кардынальна разыходзяцца з нашымі. Але гэта перакананы чалавек і яе ні ў якім разе нельга забіраць з вуліцы, бо дэкарацыі знікнуць».

У Ніны Багінскай вялікія праблемы са здароўем - яна мае шэраг цяжкіх хранічных захворванняў. Усе дакументы, якія пацвярджаюць дыягназы, знаходзяцца на руках.

Хутчэй за ўсё вырак паводле справы будзе абвешчаны ўжо сёння. Невядома, ці пусцяць каго на абвяшчэнне прысуду. Ніне Багінскай пагражае рэальнае пазбаўленне волі, але магчыма, суд зможа ўлічыць цяжкі фізічны стан жанчыны, яе ўзрост і вынесе пакаранне без накіравання Багінскай за краты.

 

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках