Крымінальную справу супраць Ніны Багінскай закрылі
11- 30.05.2025, 15:13
- 15,990

Яе адпусцілі з залы суда.
30 траўня ў судзе Першамайскага раёна Менска адбыўся закрыты судовы працэс паводле справы 78-гадовай актывісткі Ніны Багінскай. Пасля пасяджэння яе адпусцілі, не прызначыўшы пакарання, а крымінальную справу спынілі, паведамляе «Белсат» са спасылкай на крыніцы.
Нагадаем, жанчыне ставіўся ў віну артыкул 342-2 Крымінальнага кодэкса (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Нагодай для крымінальнага пераследу сталі шпацыры са значкамі бел-чырвона-белага колеру на вопратцы і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Менска ў 2024 годзе, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле «Вясны», у 2024 годзе Ніну Багінскую тры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.23 КоАП (Несанкцыянаванае пікетаванне). Агульная сума штрафаў склала 7200 рублёў. Акрамя таго, на яе склалі яшчэ пяць пратаколаў.