Многія ў Расеі пляскалі ў далоні і радаваліся, але потым заплакалі
14- Тэлеграм «Сеяцель ветра»
- 30.05.2025, 16:24
- 31,902

Упусцілі адну важную акалічнасць.
Вядучы дзяржаўнага канала Соловьев.Лайв Сяргей Мардан заклікаў адмяніць пенсіі расейскім пенсіянерам, каб тыя, хто не нарадзіў у маладосці дзяцей, здохлі ад голаду.
Так, гэта цытата. Так і сказаў.
Калі гэтыя людзі заклікалі да масавых забойстваў украінцаў, многія ў Расеі пляскалі ў далоні і радаваліся,упусціўшы адну важную акалічнасць. Сістэма, пабудаваная на нянавісці, можа толькі ненавідзець. І ёй усё роўна каго. Сёння гэта ўкраінцы, а заўтра - расейскія пенсіянеры, якія не змаглі нарадзіць дзяцей.
Сёння яны апраўдваюць удары па дзіцячых лякарнях ва Украіне. Але заўтра з такой жа стараннасцю апраўдаюць і забойства грамадзян РФ. Прычым, літаральна тых жа самых, якія ўчора пляскалі іх заклікам «мачыць х*хлоў».
Тэлеграм «Сеяцель ветра»