7 чэрвеня 2025, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарожжы па Беларусі ў адзіночку: Куды і навошта варта накіравацца?

3
Падарожжы па Беларусі ў адзіночку: Куды і навошта варта накіравацца?

Падарожжы ў адзіночку, каб перазагрузіцца, становяцца ўсё больш папулярнымі.

Героі папулярных фільмаў, кніг і блогаў усё часцей адпраўляюцца ў падарожжа ў адзіночку, каб зрабіць перазагрузку, па-іншаму паглядзець на свет і сябе самога, піша сайт planetabelarus.by.

Услед за выдуманымі персанажамі і папулярнымі блогерамі гэты фармат падарожжаў захацелі выпрабаваць многія. З'яўляюцца топы краін і гарадоў, куды асабліва цікава адправіцца аднаму. А мы ўпэўненыя, што Беларусь як месца для адзіноты, самапазнання і новых уражанняў, зможа пазмагацца з любым іншым кутком планеты. Дык вось, куды ў Беларусі паехаць аднаму?

На балоты

ФОто: planetabelarus.by

Без усялякіх уступаў - і адразу ў вір. Невялікія адзінкавыя паездкі ў суседнія гарады пакінем падарожнікам-навічкам. Бо калі жадаецца пабыць сам-насам з сабой, без лішняга шуму і мітусні, выпрабаваць сябе, куды яшчэ накіравацца, як не на балоты, якія займаюць значную частку Беларусі.

Гераіня фільма "Дзікая", каб пазбавіцца ад дэпрэсіі, вырашыла прайсці па доўгім і небяспечным горным маршруце. Але, напэўна, нават яе здзівілі б моц, небяспека і зачараванне беларускіх балотаў. Мы не рэкамендуем выбірацца аднаму ў цяжкія паходы па балотах, асабліва без досведу і ведаў. Але існуе мноства бяспечных маршрутаў і экасцяжын, дзе можна прыемна правесці час у адзіноце і атрымаць асалоду ад цішыні, краявідаў і сваіх думак.

ФОто: planetabelarus.by

У беларускіх заказніках зараз пракладзена больш за 70 экасцяжын. Адна з самых вядомых праходзіць праз балоты заказніка "Ельня". Там ёсць драўляны насціл, таму не прыйдзецца хадзіць па шчыкалатку ў вадзе. Найбліжэйшая вёска размешчаная за некалькі кіламетраў, і адчуванне поўнай адзіноты і ізаляцыі гарантавана. І хоць маршрут зусім бяспечны, для гарадскога жыхара ён можа стаць выпрабаваннем на трываласць. Вужы, якія грэюцца на сонцы, сляды жывёл, цішыня і нечаканыя «ўскрыкі» патрывожаных птушак, бясконцыя балоты з выспамі і ўсведамленне таго, што на дзясяткі кіламетраў вакол ніводнай душы, уразяць вас

Па падобнай экасцежцы з насцілам і агляднай вышкай можна прайсціся і на Альманскіх балотах і ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі».

У аўтападарожжа па Беларусі

ФОто: planetabelarus.by

Тым, хто любіць ездзіць на аўто, абавязкова трэба адправіцца ў падарожжа па Беларусі без асаблівай мэты, проста, каб убачыць прыгожыя мясціны і спыняцца ў невядомых мястэчках. Беларускія дарогі нібыта створаны для такіх падарожжаў Зварочваеце з ажыўленых трас, выязджаеце на ўсё яшчэ добрыя асфальтаваныя дарогі, дзе практычна не сустракаюцца іншыя аўто, і атрымліваеце асалоду ад падарожжа.

Ня верце тым, хто кажа, што ў Беларусі няма чаго глядзець. Тое, што нашы славутасці не разрэкламаваны і не абазначаны інфармацыйнай таблічкай, не значыць, што іх зусім няма. У любым рэгіёне, у любой самай маленькай вёсцы можна знайсці нешта цікавае, дастаткова толькі зайсці на Планету Беларусь або паразмаўляць з мясцовымі жыхарамі.

ФОто: planetabelarus.by

Падчас такіх паездак на аўто можна спыняцца ў прыдарожных кавярнях або купляць сыркі ў сельскіх крамах, распытваць прадаўцоў пра мясцовае жыццё разглядаць касцёлы і цэрквы, старажытныя руіны і вясковыя дамы, і, вядома, ехаць і ехаць па бясконцых беларускіх шляхах-дарожках, дзівіцца з беларускага пейзажу.

На ўрокі палескага дыялекту

ФОто: planetabelarus.by

Гераіня вядомага фільма «Еж. Маліся. Любі» адправілася ў Італію не толькі, каб паспрабаваць сапраўдную італьянскую кухню, часткай яе доўгай вандроўкі было вывучэнне італьянскай мовы. Кажуць, мова ўплывае на тое, як мы глядзім на свет і яго ўспрымаем. Адпаведна, чым больш моў - тым шырэй межы ўспрымання.

Беларусам пашанцавала ведаць адразу дзве мовы, а ёсць яшчэ і магчымасць паехаць у дзіўны край і вывучаць палескі дыялект. Калі не хапае матывацыі, пачытайце пра тое, як гішпанец пасяліўся на Палессі, каб вывучыць мясцовую мову, ці як паляшук пераклаў частку Бібліі на гаворку сваёй вёскі. Справа не ў тым, ці спатрэбіцца вам у жыцці палеская мова, а ў тым, што вы даведаецеся і чаму навучыцеся дзякуючы яму.

ФОто: planetabelarus.by

Беларусы вядомы сваёй ветлівасцю і гасціннасцю, таму арганізаваць сабе такую паездку прасцей простага. Едзеце на поўдзень Беларусі, уладкоўваецеся ў якой-небудзь мясцовым гатэлі ў Пінску ці Давыд-Гарадку, выязджаеце ў любую вёску і на месцы шукайце каго-небудзь са старажылаў, хто гатовы даць вам урокі мовы. Нічога дзіўнага, калі ў ролі бонуса вам прапануюцьспыніцца непасрэднаў вёсцы, навучаць гатаваць палескія стравы і пазнаёмяць са сваёй філасофіяй шчаслівагажыцця.

Па месцах любімага пісьменніка ці мастака

ФОто: planetabelarus.by

Напэўна сярод беларускіх паэтаў, фатографаў, пісьменнікаў ці іншых дзеячаў ёсць той, хто асабліва запаланіў вашу душу. Дапусцім, яшчэ са школьных гадоў вам падабаецца Якуб Колас і яго «Новая зямля». Дык вось Канстанцін Міцкевіч як быццам знарок шмат пераязджаў і жыў у маляўнічых мясцінах, каб па іх зручна было ў будучыні складаць маршрут.

Зараз адкрыты чатыры сядзібы-музеі паэта. Гэта "Акінчыцы", "Ласток", "Альбуць", "Смольня" — усе яны ў Стаўбцоўскім раёне, ёсць шмат звязаных з ім месцаў у Менску і іншых беларускіх гарадах. Так што запасайцеся кнігамі з любімымі творамі і адпраўляйцеся перачытваць іх у тыя месцы, дзе Колас іх напісаў ці задумаў.

Не менш цікавы маршрут могуць скласці для сябе і аматары Купалы, Ажэшкі, Быкава, Міцкевіча ды іншых аўтараў.

Калі вам бліжэй да душы фатографы ці мастакі, скласці свой маршрут яшчэ прасцей. Адшукайце самыя цікавыя здымкі Яна Булгака або замалёўкі Напалеона Орды, і накіроўвайцеся ў тыя месцы, каб параўнаць мінулае і сучаснасць.

Важныя гістарычныя месцы

Гісторыя спрыяе таму, каб па-філасофску і спакойна ставіцца да жыцця і асабліва да дробных праблем. Пабывайце ў Брэсцкай крэпасці, каб здзівіцца з таго, якім моцным і мужным можа быць чалавек.

ФОто: planetabelarus.by

Паглядзіце на руіны палаца Сапегаў у Ружанах, дзе калісьці быў палацавы комплекс, раскоша, балі, а зараз засталіся толькі руіны, паглядзіце на храмы ў невялікіх вёсках, на якія мясцовыя жыхары калісьці аддавалі ўсе сродкі, хоць самі жылі бедна і галадалі, проста шпацыруйце па Менску, які палілі,і асаджалі. Кожнае месца і кожная гісторыя можа нечаму навучыць. А падарожжа ў адзіночку асабліва спрыяе таму, каб усё гэта асэнсаваць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках