6 чэрвеня 2025, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заклікаў стварыць кааліцыю Еўропы і краінаў Ціхаакіянскага рэгіёну

3
Макрон заклікаў стварыць кааліцыю Еўропы і краінаў Ціхаакіянскага рэгіёну

Прэзідэнт Францыі зрабіў заяву ў Сінгапуры.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў Еўропу і Азію стварыць новы альянс для супрацьдзеяння буйным дзяржавам, якія імкнуцца стварыць «сферы прымусу» ў рэгіёне, паведамляе France 24. Ягоная заява прагучала на канферэнцыі ў пытаннях абароны і бяспекі «Дыялог Шангры-Ла», якая праходзіць у Сінгапуры.

«Перад намі стаіць выклік рэвізіянісцкіх краінаў, якія хочуць навязаць – пад назвай сфераў уплыву – сферы прымусу. Краіны, якія хочуць прысвоіць рэсурсы, няхай гэта будзе рыбалоўства ці мінералы, і выцесніць іншых дзеля сваёй выгады», – сказаў Макрон.

Макрон заклікаў «стварыць новы альянс паміж Еўропай і Азіяй, заснаваны на нашых агульных нормах і прынцыпах».

«Час недалучэння, без сумнення, прайшоў, але настаў момант для кааліцый дзеянняў – і краіны, здольныя дзейнічаць разам, павінны стварыць усе неабходныя для гэтага ўмовы», – сказаў ён.

Як адзначае France 24, на штогадовым форуме ў Сінгапуры прысутнічаюць міністры абароны і афіцыйныя асобы з усяго свету, пры гэтым у апошнія гады мерапрыемства стала барометрам амерыкана-кітайскіх стасункаў.

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет выступіць на канферэнцыі ў суботу, пры гэтым міністр абароны Кітая Дун Цзюнь удзельнічаць у канферэнцыі не будзе. Замест яго Кітай будзе прадстаўлены старшым афіцэрам з Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Народна-вызваленчага войска Кітая.

Выступ Макрона адбыўся ў канцы ягонага турнэ па В'етнаме, Інданэзіі і Сінгапуры, падчас якога ён прадставіў Францыю як надзейную альтэрнатыву Вашынгтону і Пекіну, піша France 24.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках