Дуда ўзнагародзіў Буданава афіцэрскім крыжам «За заслугі перад Польшчай»
3- 30.05.2025, 19:14
- 2,764

Таксама кавалерскім крыжам ордэна быў узнагароджаны намеснік кіраўніка ваеннай выведкі Украіны.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзнагародзіў кіраўніка ваеннай выведкі Украіны Кірыла Буданава залатым афіцэрскім крыжам ордэна «За заслугі перад Польшчай». Пра гэта паведамляе польскае выданне Wiadomosci.
Ва ўстанове адзначылі, што Буданаў атрымаў узнагароду за «значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і развіццё сувязяў Польшчы з іншымі дзяржавамі». Таксама кавалерскім крыжам ордэна быў узнагароджаны ягоны намеснік генерал-маёр Вадзім Скібіцкі.
Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшчай – гэта найвышэйшая ўзнагарода за выдатныя заслугі ў справе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця ўзаемаадносінаў паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюць замежных грамадзянаў і асобаў польскай нацыянальнасці, якія жывуць за мяжой і сваёй дзейнасцю зрабілі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі.