7 чэрвеня 2025, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft канчаткова пакідае расейскі рынак

7
Microsoft канчаткова пакідае расейскі рынак

ТАА «Майкрасофт Рус» рэзка скараціла аперацыйную актыўнасць пасля ўварвання РФ ва Украіну.

Амерыканская карпарацыя Microsoft канчаткова пакідае расейскі рынак. Яе даччыная структура ТАА «Майкрасофт Рус» рыхтуецца падаць у Арбітражны суд Масквы заяву аб уласным банкруцтве. Адпаведнае апавяшчэнне апублікаванае ў пятніцу, 30 траўня, на партале «Федрэсурс». Крэдыторам кампаніі выступае Газпрамбанк, паведамляе DW.

Адной з прычынаў звароту ў суд кампаніі «Майкрасофт Рус» стаў пазоў з боку Газпрамбанка. У студзені банк запатрабаваў спагнаць з расейскай юрасобы Microsoft 90,9 млн рублёў у рамках справы аб беспадстаўным узбагачэнні. Як вынікае з матэрыялаў справы, прэтэнзіі датычацца кантракту на тэхнічную падтрымку, заключанага ў верасні 2021 года і які дзейнічаў да 12 верасня 2022 года. Паводле сцвярджэнняў пазоўніка, з красавіка 2022 года «Майкрасофт Рус», нягледзячы на атрыманне аплаты ў поўным аб'ёме, спыніла выкананне абавязальніцтваў паводле дамовы.

У красавіку суд часткова задаволіў пазоў: з кампаніі пастанавілі спагнаць 887 тыс. даляраў у якасці беспадстаўнага ўзбагачэння і яшчэ 62 тыс. даляраў у выглядзе адсоткаў – у агульнай колькасці 949 тыс. даляраў. Суд таксама пастанавіў дадаткова налічваць адсоткі, зыходзячы з сярэднеўзважанай адсоткавай стаўкі ў крэдытах, да моманту фактычнай выплаты.

Фармальна Microsoft пачала згортваць дзейнасць у РФ яшчэ вясной 2022 года – пасля нападу Расеі на Украіну, але да нядаўняга часу кампанія захоўвала юрыдычную прысутнасць у краіне. У снежні 2024-га – студзені 2025 года былі канчаткова зачыненыя філіялы Microsoft у 13 расейскіх гарадах, уключаючы Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацерынбург, Новасібірск, Уладзівасток і Краснадар.

ТАА «Майкрасофт Рус» рэзка скараціла аперацыйную актыўнасць пасля расейскага ўварвання ва Украіну. Калі ў 2021 годзе выручка складала 6,9 млрд рублёў, то ў 2024 годзе гэты паказнік упаў да 161,6 млн рублёў. Пры гэтым кампанія, паводле бухгалтарскай справаздачнасці, усё ж паказала чысты прыбытак аб'ёмам 174,1 млн рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках