7 чэрвеня 2025, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расея не хоча абменьваць беларусаў

4
Зяленскі: Расея не хоча абменьваць беларусаў

Ні тых, якія ваявалі на баку Украіны, ні палітвязняў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея спрабуе выкарыстоўваць узятых у палон замежных добраахвотнікаў для ціску на іх краіны. Паводле ягоных словаў, Расея таксама адмаўляецца абменьваць і грамадзянаў Беларусі. Пра гэта, як піша «Укрінфарм», украінскі лідар расказаў падчас размовы з журналістамі 27 траўня.

«Яны не хочуць абменьваць грамадзянаў Беларусі, што цікава, аддаваць нам грамадзянаў Беларусі, якія былі на нашым баку (ваявалі. – Заўв. рэд.), ці нават беларускіх палітвязняў», – сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што ў яго ёсць спіс журналістаў, палітычных зняволеных, проста спіс замежнікаў, які ён перадае партнёрам «з розных краінаў, напрыклад з Лацінскай Амерыкі».

Зяленскі мяркуе, што Расея так дзейнічае, паколькі хоча ўплываць на стасункі з гэтымі краінамі і «развязваць свае пытанні – тое, што ім трэба», у тым ліку і для ціску.

«З расейцамі вельмі складана працаваць. Нават пры абмене яны паводзяць сябе несумленна. Але мы ў любым выпадку будзем старацца. Калі мы гаворым, напрыклад, пра мадэль “усіх на ўсіх”. І я спадзяюся, што гэта адбудзецца пасля спынення агню», – дадаў ён.

Нагадаем, у расейскім палоне знаходзяцца як мінімум двое беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў складзе палка Каліноўскага: Сяргей Дзягцеў і Ян Дзюрбейка трапілі ў палон 26 чэрвеня 2022 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках