Кінуў камень у трактар: У Барысаўскім раёне вясковец пасварыўся з механізатарам
4- 30.05.2025, 20:53
- 5,590

Што было далей.
Жыхару вёскі Дроздзіна Барысаўскага раёна пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну раззлаваў трактар, які ехаў у ранішні час, напісаў ТГ-канал «Міліцыя Меншчыны».
57-гадовы вясковец выйшаў са свайго двара і стаў крычаць мацюком на трактарыста, які праязджаў міма. Апошні ніяк не адрэагаваў. Гэта, падобна, яшчэ больш закранула запальчывага мужчыну. Ён схапіў камень і кінуў у бок тэхнікі, пашкодзіўшы лакафарбавае пакрыццё.
Пасля гэтага кіроўца спыніўся і выйшаў, каб зняць паводзіны мужчыны на мабільны тэлефон. У адказ той схапіў гаджэт і кінуў на зямлю.
Паводле факту хуліганства распачалі крымінальную справу. На гарызонце ў мужчыны замаячыў рэальны тэрмін.