7 чэрвеня 2025, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з сенатарамі ЗША, якія ініцыявалі законапраект аб санкцыях супраць РФ

1
Зяленскі сустрэўся з сенатарамі ЗША, якія ініцыявалі законапраект аб санкцыях супраць РФ

Прэзідэнт Украіны заклікаў іх узмацніць санкцыі.

У Кіеве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з амерыканскімі сенатарамі Ліндсі Грэмам і Рычардам Блюменталем, якія прадстаўляюць Рэспубліканскую і Дэмакратычную партыі ЗША. Пра гэта паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

Ключавыя тэмы сустрэчы – законапраект ЗША пра ўзмацненне санкцый супраць Расеі, каардынацыя дыпламатычных намаганняў для дасягнення міру і развіццё двухбаковых стасункаў паміж Украінай і ЗША.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў абедзвюм палатам і партыі Кангрэса, амерыканскаму народу за падтрымку Украіны і асобна – прэзідэнту ЗША Дональда Трампа за ягоныя намаганні для заканчэння вайны.

Зяленскі таксама выказаў падзяку сенатарам за тое, што яны наведалі месца ракетнага ўдару ў Кіеве, дзе ў ноч на 24 красавіка Расея забіла 13 чалавек.

Сярод іншага, на сустрэчы абмеркавалі перамовы ў Стамбуле і яе адзіны вынік, які Расея не заблакавала, – абмен палоннымі.

Прэзідэнт адзначыў, што Украіна гатовая да правядзення канструктыўных перамоваў, але расейскі бок нават не можа вызначыць аджэнду сустрэчы, прызначанай на 2 чэрвеня ў Стамбуле. Расея дэманструе імкненне да міру толькі ў заявах, але рыхтуецца да правядзення новых наступальных аперацый.

У той самы час сенатары падкрэслілі, што расейская прапаганда спрабуе навязаць свету меркаванне пра поспехі РФ на полі бою, але на самай справе гэта не адпавядае рэчаіснасці і Украіна прадаўжае змагацца супраць агрэсара.

Асобная ўвага была аддадзеная павелічэнню ціску на Расею. Зяленскі адзначыў законапраект Грэма і Блюменталя пра ўвядзенне новых санкцый супраць Расеі і заклікаў Сенат ЗША разгледзець яго.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, важна ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць энэргетычнага і банкаўскага сектараў, а таксама знізіць памежны кошт расейскай нафты да $30. Акрамя таго, прэзідэнт адзначыў увядзенне другасных санкцый супраць кампаній, якія дапамагаюць РФ абыходзіць абмежаванні.

Сярод іншых важных тэмаў – узмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны, вяртанне дэпартаваных Расеяй украінскіх дзяцей, Пагадненне аб стварэнні Амерыканска-ўкраінскага інвестыцыйнага фонду аднаўлення.

Зяленскі адзначыў, што Украіна прапануе заключыць пагадненні аб свабодным гандлі і абаронным супрацоўніцтве з ЗША, якія павінны ўмацаваць двухбаковыя стасункі і разам з пагадненнем аб стварэнні інвестыцыйнага фонду аднаўлення будуць спрыяць павелічэнню таваразвароту паміж дзвюма краінамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках