У Гародні на клумбе вырас ананас
3- 30.05.2025, 21:10
- 6,974

Ён стойка перанёс капрызнаю вясну.
Проста ў цэнтры Гародні на адным з гарадскіх кветнікаў жыхары заўважылі экзатычную расліну, піша партал NewGrodno.
Усе ў шоку: бо звыклыя нам яблыні і вішні пацярпелі ад рэзкіх замаразкаў, а гэтай культуры ўсё нішто. Праўда, мы дакладна не ведаем, калі там з'явіўся ананас.
Каб плод не пашкодзіўся, расліну нават падвязалі. Тэхналогія правераная, такім самым чынам замацоўваюць і памідоры ў цяпліцы.
Хто пасадзіў ананас і навошта, пакуль невядома. Хочацца верыць, што расліна не стане ахвярай вандалаў ці хуліганаў, а ананас спакойна саспее.


