4 чэрвеня 2025, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Ва Украіне пачалася вызначальная бітва

9
Forbes: Ва Украіне пачалася вызначальная бітва

Часаў Яр – ключавы пункт.

УС РФ узмацнілі актыўнасць і штурмавыя дзеянні Часава Яра і не шкадуюць асабовага складу для таго, каб захапіць гэты населены пункт, што сведчыць аб тым, што расейцы не чакаюць наступлення хуткага міру. Узброеныя сілы Украіны ставяць сабе за мэту ўтрымаць горад.

Аб гэтым піша Forbes.

Журналісты патлумачылі, што Часаў Яр з'яўляецца ўмацаванай пазіцыяй, якая блакуе прасоўванне расейскіх войск углыб Данецкай вобласці ў кірунку Канстанцінаўкі, Краматорска і Славянска.

Адзначаецца, што УС РФ цягам апошніх тыдняў узмацнілі штурмы Часава Яра. Для гэтага расейскае войска падмацавала свае сілы салдатамі Прэзідэнцкага палка Федэральнай службы бяспекі, які па колькасці прыкладна роўны мотастралковай брыгадзе.

УСУ маюць на мэце не даць Расеі ўзяць пад поўны кантроль горад і зацягнуць расейскія войскі ў працяглую, кровапралітную гарадскую бітву.

«Вынік бітвы за Часаў Яр можа не толькі вызначыць наступную фазу вайны, але і ўстанавіць умовы для ўсякага будучага міру», – падсумавалі аўтары артыкула.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках